Усе навіны

Слабашэвіч, Чыкіда і Леановіч не заяўлены «Белшынай» на матч Кубка Беларусі з БАТЭ, гульцы ў «чорным спісе» «Мінспорту»

4 сакавіка 2023, 22:06

Абаронца Артур Слабашэвіч, паўабаронцы Павел Чыкіда і Кірыл Леановіч не патрапілі ў заяўку «Белшыны» на матч 1/4 фіналу Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:5). Раней гульцы трапілі ў «чорны спіс» «Мінспорту».

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла пра стварэнне «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні з пераліку, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.