Усе навіны

Брамнік данецкага «Шахцёра» Рызнык: «Вельмі цяжка, калі дзіця ў цябе нарадзілася 23 лютага, а 24-га ноччу ўсё пачалося»

5 сакавіка 2023, 15:05

Брамнік данецкага «Шахцёра» Дзмітрый Рызнык распавёў пра сваю сям'ю ва ўмовах вайны.

«Калі шчыра, то ў такой сітуацыі вельмі цяжка, калі дзіця ў цябе нарадзілася 23 лютага, а 24-га ноччу ўсё пачалося. Быў маленькі хаос. Дзякую нашым Узброеным сілам, валанцёрам, медыкам і ўсім, хто дапамагае ў гэтай вайне, за тое, што зараз мы можам проста жыць, а не кудысьці ўцякаць. Дзякуй ім, што абаранілі нашую краіну.

Дзеці – яны заўсёды смешныя, калі падрастаюць. Вядома, цяжка, калі трэба прачынацца і рыхтаваць есці ноччу, але гэта прыемныя клопаты, на якія нельга забыцца», – сказаў Рызнык.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.