Усе навіны

Брамнік данецкага «Шахцёра» Рызнык пра брата на вайне: «Мама кожны дзень моліцца, вельмі моцна перажывае за яго»

5 сакавіка 2023, 15:11

Брамнік данецкага «Шахцёра» Дзмітрый Рызнык распавёў пра сваю сям'ю ва ўмовах вайны.

– Ваш брат у ВСУ. Як у яго справы?

– Камунікуем, калі ёсць сувязь. А так – цяжка. На вайне проста не бывае. Вельмі хвалююся за яго, але ён сам зрабіў свой выбар, сам пайшоў. У такой сітуацыі больш шкада бацькоў.

– Як яны ўсё пераносяць?

– Мама – вельмі цяжка. Кожны дзень моліцца, вельмі моцна перажывае за яго, – сказаў Рызнык.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.