Усе навіны

Эрык тэн Хаг – пра тое, чаго не хапала «Юнайтэд» да яго прыходу: «Найлепшыя гульцы любяць парадак. Калі няма правіл ці дысцыпліны, выходзіць бедлам»

5 сакавіка 2023, 19:58

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг, які ўзначаліў каманду летам мінулага года, распавёў, чаго, на яго думку, не хапала камандзе да яго прызначэння.

«Камандзе не хапала дысцыпліны, і мне не трэба хлусіць пра гэта. Найлепшыя гульцы любяць парадак і не толькі на полі, таму патрэбны пэўныя правілы. Відавочна, калі няма правіл ці дысцыпліны, выходзіць бедлам.

Гаворка не толькі пра футбольны клуб, але і пра любую іншую галіну. Гэта зусім відавочна, бо я бачыў тое, што адбывалася, на полі. Каземіра – лідар, ён важны для нас. Не толькі па гульні і навыкам, але і праз арганізаванасць, характар, культуру. Мы вельмі рады, што яго падпісалі.

Мы шукалі гульцоў з характарам. Многія футбалісты маюць навыкі, напрыклад, могуць хутка бегаць, але мы глядзелі на гульцоў з характарам, лідарскімі якасцямі, адказнымі, устойлівымі. Менавіта такіх гульцоў я шукаў, прааналізаваўшы склад», – сказаў тэн Хаг.