Усе навіны

Пол Скоўлз: «Калі гуляеш за «МЮ» – павінен мець пэўны ўзровень якасці. У Вегарста яго няма»

7 сакавіка 2023, 12:47

Былы гулец «Манчэстэр Юнайтэд» Пол Скоўлз падзяліўся думкамі аб нападаючым Ваўце Вегарсце.

«Вегорст у камандзе, каб гуляць абаронцу. Мы гаворым аб дзясятку або цэнтрфорвардзе, а Ваўт гуляе як абаронца. Ён носіцца па полі без мяча, а ўсе любяць гуляць з ім.

Але калі ты гуляеш за «Манчэстэр Юнайтэд» – павінен мець пэўны ўзровень якасці. У Вегарста яго няма.

Не хачу выказваць непавагу, асабліва да каманды – яны толькі што выйгралі трафей, гулялі выдатна», – сказаў Скоўлз для Premier League Productions.

Вегарст у гэтым сезоне забіў 1 мяч і аддаў 3 галявыя ў 14 матчах.

Статыстыка 30-гадовага нідэрландца тут.