Усе навіны

Гальцье – першы з 2005-га трэнер «ПСЖ» без чвэрцьфіналаў у дэбютным сезоне ў клубе

10 сакавіка 2023, 09:44

Галоўны трэнер «ПСЖ» Крыстаф Гальцье прадэманстраваў найгоршы за 18 гадоў вынік для трэнера-дэбютанта французскага клуба ў кубках.

Яго падапечныя вылецелі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў ад «Баварыі» (0:1, 0:2) і ў 1/8 фіналу Кубка Францыі ад «Марселя» (1:2).

Апошнім трэнерам «ПСЖ», які не змог вывесці каманду ў 1/4 фіналу хаця б аднаго кубкавага турніру ў дэбютным сезоне ў клубе, быў Ларан Фурнье. Але тады на момант яго прызначэння каманда ўжо вылецела з Лігі чэмпіёнаў і Кубка французскай лігі і заставалася толькі ў Кубку Францыі.

Кубак французскай лігі з сезона 2020/21 скасаваны.