Усе навіны

Марока можа замяніць Украіну ў сумеснай заяўцы з Іспаніяй і Партугаліяй на правядзенне ЧС-2030

10 сакавіка 2023, 12:30

Украіна можа пазбавіцца месца ў сумеснай заяўцы з Іспаніяй і Партугаліяй на правядзенне чэмпіянату свету-2030, паведамляе The Athletic.

Адзначаецца, што новая хваля ракетных удараў Расіі пацягнула за сабой спусташэнне па ўсёй краіне, а верагоднасць таго, што Украіна адновіцца, каб прымаць матчы групавога этапу турніру праз 7 гадоў, становіцца ўсё менш.

Таксама выданне ўзгадвае, што існуе нявызначанасць у верхавіне УАФ пасля таго, як яе прэзідэнт Андрэй Павелка быў арыштаваны летась у лістападзе паводле абвінавачанняў у махлярстве і адмыванні грошай.

Замяніць Украіну ў заяўцы збіраецца Марока. Блізкасць паміж Іспаніяй і Марока робіць партнёрства больш практычным, паколькі ўсяго 8 міль падзяляе дзве краіны ў найбліжэйшай кропцы. Паміж Украінай і Іспаніяй 1000 міль, а Партугалія яшчэ далей.

Федэрацыя футбола Марока з'яўляецца членам CAF (Канфедэрацыі афрыканскага футбола), сумесная еўрапейска-афрыканская заяўка разглядаецца як патэнцыйны пераможца галасавання.

Заяўка Партугаліі, Іспаніі і Марока, як мяркуецца, сутыкнецца з канкурэнцыяй яшчэ дзвюх групавых заявак: Саудаўскай Аравіі, Егіпта і Грэцыі, а таксама сумеснай прапановы ад Паўднёвай Амерыкі з удзелам Уругвая, Аргенціны, Парагвая і Чылі.

Гаспадары ЧС-2030 будуць абраныя на 74-м кангрэсе ФІФА ў 2024 годзе.

У ліпені 2018 года Марока аб'явіла, што падасць заяўку на правядзенне чэмпіянату свету 2030 года пасля пяці папярэдніх няўдалых спроб прыняць турнір – у 1994, 1998, 2006, 2010 і 2026 гадах. У выпадку поспеху ў 2030 годзе гэта будзе першая краіна, якая прыме матчы чэмпіянату свету ў Паўночнай Афрыцы.