Усе навіны

Генеральны сакратар FIFPro: «Паўтарэнне зімовага ЧС недапушчальна. Нацыянальныя лігі наўрад ці пагодзяцца на гэта»

10 сакавіка 2023, 13:44

Міжнародная федэрацыя асацыяцый прафесійных футбалістаў (FIFPro) апублікавала заяву генеральнага сакратара Ёнаса Бер-Хофмана з асуджэннем ідэі правядзення зімовых чэмпіянатаў свету ў будучыні.

«Паўтарэнне таго, што было на гэты раз – недапушчальна. Паколькі турнір праходзіў пасярод еўрапейскага клубнага сезона, час падрыхтоўкі да ЧС-2022 у Катары быў зменшаны са звычайнага 31 дня да 7.

Калі вы хочаце зноў праводзіць зімовы ЧС, вам неабходна правесці перамовы з нацыянальнымі лігамі, каб поўнасцю змяніць іх каляндар і забяспечыць адпаведны час для трэніровак і аднаўлення.

Гэта азначае перапынак у спаборніцтвах на два ці два з паловай месяцы. Я лічу, што нацыянальныя лігі наўрад ці пагодзяцца на гэта», – сказаў Бер-Хофман.

Затое прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна лічыць, што правядзенне чэмпіянату свету зімой станоўча паўплывала на якасць футбола, бо пасярод сезона гульцы знаходзяцца ў лепшай форме, чым у канцы.