Усе навіны

Дзідзье Дэшам: «Ад'езд са зборнай напярэдадні ЧС-2022 – рашэнне Бензема, я яго разумею і паважаю»

11 сакавіка 2023, 15:35

Галоўны трэнер зборнай Францыі Дзідзье Дэшам расказаў аб ад'ездзе Карыма Бензема напярэдадні ЧС-2022.

«Карым далучыўся да нас 14 лістапада, пасля таго як амаль не гуляў у клубе. Ён трэніраваўся па індывідуальнай праграме, а ягонае вяртанне ў агульную групу было адкладзенае. Як і ў выпадку з Варанам, я не разлічваў выпускаць яго ў стартавым складзе на матч супраць Аўстраліі.

Калі Карым атрымаў траўму, разам з нашым лекарам адправіўся на МРТ. Калі ён вярнуўся ў гатэль, была ўжо ноч. Я прыйшоў у Карым у нумар разам з лекарам, які прадставіў справаздачу па МРТ.

Карым быў расчараваны. Для яго гэты чэмпіянат свету азначаў вельмі шмат. Дыягназ нашага лекара супадаў з тым, які быў пастаўлены ў Мадрыдзе. Да трэніровак ён мог вярнуцца не раней за 10 снежня.

У сацыяльных сетках ён напісаў, што расчараваны тым, што прыйшлося пакінуць каманду, але апраўдаў гэта клопатам аб камандзе. Мы прабылі разам каля 20 хвілін.

Калі я прачнуўся, я даведаўся, што ён зʼехаў. Гэта яго рашэнне, і ён не скажа іншага, я разумею і паважаю яго», – сказаў Дэшам.