Усе навіны

Гурэнка пра «Лакаматыў»: «Якая розніца, якое месца? Еўракубкаў няма, таму які сэнс?»

11 сакавіка 2023, 23:09

Былы футбаліст зборнай Беларусі Сяргей Гурэнка падзяліўся меркаваннем пра маскоўскі «Лакаматыў», за які ён раней выступаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Дзве перамогі і няпростая гульня з двума выдаленнямі. Я думаю, зараз асноўная задача – выйсці з зоны перайгровак. Лічу, што каманда з гэтай задачай зладзіцца, а іншая асноўная задача – стабілізаваць склад і гульню.

Маю на ўвазе паляпшаць гульню, а якое месца зойме каманда… Якая розніца – шостае ці восьмае? Еўракубкаў няма, таму які сэнс? – сказаў Гурэнка.

«Лакаматыў» займае 14-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Расіі.