Усе навіны

Хаві: «У нас ніколі не было адчування, што мы выйграем дзякуючы суддзям»

13 сакавіка 2023, 10:41

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві пракаментаваў перамогу каманды над «Атлетыкам» (1:0) у матчы 25-га тура чэмпіянату Іспаніі.

«Гэта вельмі важныя тры ачкі, але мы павінны ўдасканальвацца, асабліва ў атацы.

З намі зноў здарылася тое ж самае, 75 хвілін мы гулялі на добрым узроўні, але перавага ў адзін гол прымушае цябе пакутаваць. Гэта сцэнарый шматлікіх матчаў.

На «Сан-Мамесе» цяжка выйграць, заўзятары ціснуць. Выкрыкі (заўзятары скандавалі «мафія» – заўв.)? Я здзіўлены такой варожай атмасферай, меркаваць раней часу не ёсць добра. Я паважаю чужыя думкі, але мы судзім заўчасна, і гэта хвалюе. Мне больш няма чаго дадаць. Мы прафесіяналы і сканцэнтраваны на гульні ў футбол.

Гэта перамога на вагу золата, мы захоўваем 9-ачковы адрыў і з упэўненасцю глядзім на матч з «Рэалам».

Адменены гол Муніяіна? Мы давяраем арбітру. У нас ніколі не было адчування, што мы выйграем дзякуючы суддзям. У працэсе я не ўбачыў гульні рукой, але потым перагледзеў эпізод на маніторы і ўбачыў, што рука такі была», – сказаў Хаві.