Усе навіны

Футбалістка «Дынама-БДУФК» Піліпенка пра серыю пенальці ў Суперкубку: «Мы, як заўсёды, не можам без напалу і нерваў. Гэтая драматургія заўсёды вельмі шмат сіл забірае»

13 сакавіка 2023, 11:39

Паўабаронца «Дынама-БДУФК» Ганна Піліпенка пракаментавала перамогу ў матчы за Суперкубак Беларусі з «Мінскам» па пенальці (1:1, 4:2 пен).

– Мы, як заўсёды, не можам без напалу і нерваў, у які раз. Па-першае, я хачу павіншаваць усіх з пачаткам футбольнага сезона. Эмоцыі… Вядома, крыху гэтая драматургія заўсёды вельмі шмат сіл забірае, таму трафей ёсць трафей. І мы заўсёды гэтаму рады.

Я думаю, што мы пераігрывалі іх [«Мінск»] другі тайм па суме… Але, неяк не ведаю, канцоўку трошкі трэба дапрацоўваць на канцэнтрацыю ўвагі.

Усе каманды [у чэмпіянаце] імкнуцца падцягнуцца. Тая ж «Зорка-БДУ», «Дняпро» – усе хочуць канкураваць, так што, я думаю, што 4 каманды будуць напружваць адна адну, – сказала Піліпенка.