Усе навіны

Міньёле завяршыў кар'еру ў зборнай Бельгіі

14 сакавіка 2023, 13:28

Галкіпер «Бруге» Сімон Міньёле абвясціў пра завяршэнне кар'еры ў зборнай Бельгіі.

35-гадовы футбаліст правёў 35 матчаў за нацыянальную каманду, прапусціў 39 галоў і 10 разоў адыграў «на нуль».

За зборную Міньёле выступаў з 2011 года. Ён быў у складзе каманды на чэмпіянатах свету 2014, 2018 і 2022, а таксама Еўра-2016 і Еўра-2020.