Усе навіны

«Урал» Ганчарэнка і Філіпенка не прайграе ў 16 матчах запар

14 сакавіка 2023, 23:55

«Урал» пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі падоўжыў серыю без параз да 16 матчаў.

14 сакавіка ў матчы Кубка Расіі каманда згуляла ўнічыю са «Спартаком» (1:0).

Апошні раз «Урал», за які таксама выступае Ягор Філіпенка, прайграваў 17 верасня, тады «Урал» дома саступіў «Ахмату» (1:2).

З таго часу ў каманды 10 перамог і 6 нічыіх.

Наступны матч «Урала» пройдзе 18 сакавіка. каманда згуляе з маскоўскім «Дынама».