Усе навіны

Джузэпэ Марота: «Лукаку вернецца ў «Чэлсі» – гэта і блізка не той гулец, якім ён быў у мінулых сезонах»

15 сакавіка 2023, 10:45

Выканаўчы дырэктар «Інтэра» Джузэпэ Марота заявіў, што клуб не збіраецца падаўжаць арэнду нападаючага Рамелу Лукаку.

«Хачу падкрэсліць, што гэта арэнда на адзін год. У чэрвені ён у любым выпадку вернецца ў «Чэлсі».

Рамелу, як і Брозавіч, яшчэ да канца не аднавіліся ад траўм. Лукаку яшчэ не ў аптымальных і топавых кандыцыях. Гэта і блізка не той гулец, якім ён быў у мінулых сезонах», – сказаў Марота.

У кампаніі 2022/23 форвард правёў за Інтэр 18 матчаў, вызначыўшыся 5 галамі і 1 асістам. Падрабязная статыстыка – тут.