Усе навіны

«Магчыма, добра, што Анатоль Капскі не бачыць таго, што адбываецца». У Telegram-канале БАТЭ з'явіліся каментары пра разрыў з 5 гульцамі з «чорнага спісу» ад імя адміністратара

15 сакавіка 2023, 15:22
2

У Telegram-канале БАТЭ з'явіліся каментары пра разрыў з 5 гульцамі з «чорнага спісу» ад імя адміністратара.

Як адзначалася ў Telegram-канале БАТЭ, «рабіць кантэнт для яго (канала) будуць супрацоўнікі прэс-службы і, магчыма, звычайныя людзі».

«Калі такое адбываецца, знікае жаданне працаваць нават у звычайных супрацоўнікаў, што казаць пра кіраўніцтва, якое адказвае за каманду, офіс, школу», – адзначыў адміністратар Telegram-чата ў першым каментары.

«Што да Капскага Анатоля Анатольевіча, дык ён сышоў легендай. Няхай гэта прагучыць жудасна, але, магчыма, добра, што ён не бачыць таго, што адбываецца», – адзначыў адміністратар Telegram-чата ў другім каментары.