Усе навіны

Рыбак пра другія 0:5 «Белшыны» ад БАТЭ: «Больш агрэсіўна гулялі ў барацьбе, больш кантактна ўступалі ў адбор – гэта таксама важна»

15 сакавіка 2023, 23:14

Галоўны трэнер «Белшыны» Альберт Рыбак пракаментаваў другое паражэнне з лікам 0:5 ад БАТЭ ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі.

– Некаторыя моманты, так, узмацнілі: мы ўжо больш агрэсіўна гулялі ў барацьбе, больш кантактна ўступалі ў адбор – гэта таксама важна. Недзе нейкія моманты стваралі, выхады.

У цэлым скажу, што так, нейкія моманты мяне парадавалі, але гэта доўгі шлях развіцця для гэтых маладых гульцоў. Будзем працаваць, будзем вучыць, будзем прымушаць іх выконваць усе патрабаванні і прынцыпы гульні. Спадзяюся, праз нейкі час мы іх убачым.

Дадасца іншая група ігракоў, з якой трэба будзе паступова ствараць калектыў. Будзем планамерна працаваць, каб стварыць мацнейшы калектыў, які зможа паказаць больш відовішчную гульню супраць БАТЭ ў чэмпіянаце, – сказаў Рыбак.