Усе навіны

«Рэал» выйграў у «Ліверпуля» 7 з 8 апошніх матчаў

16 сакавіка 2023, 09:55

«Рэал» перамог «Ліверпуль» у матчы ў адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў – 1:0.

Гэта сёмая перамога мадрыдцаў над мерсісайдцамі ў 8 апошніх іх вочных сустрэчах.

Англійскі клуб ні разу не перамог іспанскі ў гэтых 8 апошніх матчах. Адзін раз каманды згулялі ўнічыю – 0:0 у чвэрцьфінале ў адказ ЛЧ сезону 2020/21 у Ліверпулі.

За гэты адрэзак «Рэал» забіў 17 мячоў, «Ліверпуль» – 4.

У апошні раз «Ліверпуль» перамагаў «Рэал» 10 сакавіка 2009 года – 4:0 у хатнім матчы ў адказ 1/8 фіналу ЛЧ сезона 2008/09.

Да гэтага каманды гулялі паміж сабой яшчэ двойчы – першая гульня 1/8 фіналу ЛЧ сезона 2008/09 і фінал Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў 1980/81. Тады «Ліверпуль» перамог двойчы па 1:0.