Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Мiнскае «Дынама» не той клуб, каб шукаць нейкія прычыны, якія перашкаджаюць дасягненню поспеху. Мы ў роўных умовах»

17 сакавіка 2023, 20:37
4

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падзяліўся меркаваннем аб міжсезонні і старце сезона-2023.

– Да гэтага кожны год каманда праводзіла зборы за мяжой. Гэтай зімой няма. Як гэта можа паўплываць?

– Так, пытанне зразумелае, але мы не можам на гэта паўплываць. Мы ў такіх умовах. І ў іх усе каманды. Мы ў роўных умовах. Гэта тое ж самае, калі каманды выходзяць на поле, а там сінтэтыка, купіна ці ён проста няроўнае – і нехта пачынае ў гэтым апраўданне.

Мы менскае «Дынама», і мы не той клуб, каб у гэтай сітуацыі шукаць нейкія прычыны, якія перашкаджаюць дасягненню поспеху. Замест гэтага, мы будзем шукаць магчымасці для прагрэсу. Таму тое, што мы правялі зборы ў Беларусі, ні ў якім разе не перашкода для нас.

– Вы шмат разоў вымавілі слова «каманда». Наколькі «Дынама» адпавядае гэтаму азначэнню, згодна з вашым уяўленнем?

– Так, гэта каманда, якая за два з паловай месяцы дабілася шмат чаго. Прынамсі, ёсць малюнак, па якім, як мы дамовіліся, будзем выбудоўваць камандны механізм з пункта гледжання прынцыпаў вядзення гульні. Так, каманда вымалёўваецца. Спаборніцкі тонус з тым, што ў кантрольных гульнях, вядома, не параўнаеш -–гэта стрэсавая сітуацыя, але ў цэлым, паўтаруся, малюнак, які мы хочам бачыць, праяўляецца. Цяпер яго трэба замацаваць добрым стартам у чэмпіянаце, – сказаў Скрыпчанка.