Усе навіны

Сяргей Балановіч: «Шасцюка агенты расійскія выкупілі з Брэста і хацелі засунуць у РПЛ, хаця з лішняй вагой у яго відавочны перабор»

18 сакавіка 2023, 14:03

Абаронца «Макслайна» Сяргей Балановіч падзяліўся меркаваннем пра гульца БАТЭ Аляксандра Шасцюка.

«Я ведаю гісторыю. Расійскія агенты яго выкупілі з Брэста і хацелі Кержакову ў Ніжні Ноўгарад засунуць, як свайго кліента. Ніхто не ведаў пра яго праблемы. Я не кажу, што ён не займаецца, але з лішняй вагай у яго відавочны перабор. Так, ён магутны.

У мяне цікавіліся. Я кажу: «Ён у Беларусі толькі паўгода як гуляе, якая прэм'ер-ліга?». Там чыста агенцкая гісторыя. Не тое, што б я меў рацыю, але, як я і казаў, што ён там [не зайграе]. Потым Рыга і назад вярнуўся ў Беларусь. Так ён у Рызе нават не гуляў. Ізноў жа, агенты выкупілі, зрабілі з яго футбаліста. Хаця ён яшчэ як бы і футбалістам там нейкім не стаў. Проста добра згуляў паўгода за Брэст. І зараз паглядзім у БАТЭ яго карʼеру. Дай Бог, каб атрымалася», – сказаў Балановіч.