Усе навіны

Молаш пра выдаленне Аляхновіча: «Для мяне гэта было як факт: у сaперніка выдаленне, у нас – жоўтая картка»

18 сакавіка 2023, 23:27

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмiтрый Молаш падзяліўся меркаваннем аб матчы з брэсцкім «Дынама» (1:0).

– Пачнём з таго, што гэта старт чэмпіянату – хваляванне ёсць ва ўсіх, калі эмоцыі, смага набраць ачкі ва ўсіх пераважаюць над якасцю. Сваім хлопцам вялікі дзякуй за гульню, за гэтую перамогу.

У Брэст вельмі прыемна прыязджаць: добры стадыён, балельшчыкі, такі футбольны горад. Плюс, абноўленая каманда, трэнер. Чакалі, што будзе няпроста, яшчэ гэтае выдаленне – для трэнера яно заўсёды ці то ў плюс, ці то ў мінус. Бо гэта псіхалогія, не ведаеш, як будуць развівацца падзеі.

Гол забілі і пачалі ўтрымліваць. Хаця варта было адсоўваць гульню… Добра, выйгралі, і я шчаслівы, што мы так пачалі чэмпіянат! З сур'ёзным сапернікам набралі тры ачкі, рухаемся далей.

Пра выдаленне? Адразу скажу, моманту не бачыў. Усё, што ведаю: адбылася нейкая заварушка. Перапынак – здаецца, што цэлых пятнаццаць хвілін, а на самой справе пакуль футбалісты супакояцца… Для мяне гэта было як факт: у саперніка выдаленне, у нас – жоўтая картка, трэба быць больш акуратнымі ў другім тайме.

Усё, унеслі карэктывы, звязаныя з выдаленнем, і выйшлі на другі тайм за перамогай, – сказаў Молаш.