Усе навіны

Кандрацьеў пра дзіцячы футбол: «Развіваць бездараў дарэмна. Нявыгласу казаў: у музыцы ж Моцарт нарадзіўся адзін. Я не ведаю, дзе вы бачыце талентаў»

19 сакавіка 2023, 15:43

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў выказаўся пра дзіцячы футбол.

«Вяртаемся зноў да дзіцячага футбола. Мне здаецца, там галоўная праблема – мы не можам правільна адабраць. Я з Нявыгласам на гэтую тэму размаўляў раней. Я кажу: «Мне здаецца мы не тых людзей набіраем, дзесьці па знаёмстве, дзесьці па званках».

Мне расказвалі адну гісторыю, калі ішоў набор у адзін клуб. Хлопчык добры, вельмі добры, там толькі ў яго бацькі п’юць. За яго ніхто не заплаціць, трэба будзе плаціць за яго, збіраюць жа з бацькоў на паездку. Хто за яго будзе плаціць? І хлопчыка не ўзялі. Я кажу як адзін прыклад, але я ўпэўнены, што такіх прыкладаў шмат. І мне падаецца, мы на наборы вельмі шмат губляем таленавітых людзей. А калі ты бездараў набраў…

Мы з Нявыгласам размаўлялі. Кажу: «Ну як? Ну вось можаш навучыць? Ну можна навучыць там нечаму, музыцы напрыклад. Моцарт ж нарадзіўся там адзін». Так і ў футболе талент рэдка нараджаецца. Мы не знаходзім талент, а развіваць бездараў дарэмна. Ну да нейкага ўзроўню і ўсё. Ён не развіваецца далей.

Я кажу гэта маё [меркаванне], я не працаваў у дзіцячым футболе, але мне здаецца, вось адна з прычын у гэтым крыецца. Ну, не можам мы распазнаць. Мала зараз трэнераў.

Раней усе ішлі, усіх бралі. Хочаш зараз адборы? Здаецца павінна стаць лепш, але атрымліваецца горш, а атрымліваецца як заўсёды. Кажуць, вось у нас столькі талентаў, ну я не ведаю, дзе вы бачыце таленты.

У нас ёсць хлопец у Бельгіі працуе ў «Стандардзе» з дзецьмі. Кажа, ну вельмі вялікую ўвагу звяртаем на якіх машынах прывозяць на прагляд. Калі на крутых мы стараемся такіх дзяцей не браць, таму што ў 12-13 гадоў яны гавораць «да сустрэчы» і сыходзяць.

А вось гэтыя арабы з Афрыкі, у іх жа паглядзіце, хто ў Бельгіі гуляе. Яны бяруць гэтых з бедных сем’яў. І яны зямлю капаюць ім трэба там зачапіцца ў Бельгіі, каб забяспечыць. А калі чалавек расце цяплічных умовах, ну што. Ён таксама да гадоў 12-13 трэніруецца, а потым кажа: «Тата, пайду я лепш да цябе на фірму працаваць», – сказаў Кандрацьеў.