Усе навіны

Мікель Артэта: «Сака незадаволены, што не зрабіў хет-трык»

19 сакавіка 2023, 20:17

Галоўны трэнер «Арсенала» Мікель Артэта падвёў вынікі матчу з «Крыстал Пэлас» (4:1).

«Мяне ўразілі жаданні і энергія, якія ў нас былі з самага пачатку матча. Адыграўшы 120 хвілін [у Лізе Еўропы супраць «Спортынгу»], мы вярнуліся рашучымі і засяроджанымі. У апошні час «Крыстал Пэлас» не атрымліваў патрэбных вынікаў, але іх было цяжка перамагчы. Мы дамінавалі і заслужылі перамогу.

Гол Марцінэлі – гэта рэакцыя пасля незабітага пенальці. Я спытаў у яго ўчора, і ён сказаў: «Хачу быць у складзе». Сака? Ён быў незадаволены, што не зрабіў хет-трык. Гэта тое, што нам трэба – каб атакуючыя гульцы запальвалі і рабілі розніцу.

Я незадаволены прапушчаным голам. Трэба ўдасканальваць працу над стандартамі.

Адрыў у 8 ачкоў – гэта добра. Цяпер трэба ўпэўніцца, каб пасля матчаў зборных кожны вернецца з такім жа настроем.

Мы як бы пераадолелі сітуацыю з траўмамі – Жэзус вылятаў на 4 месяцы, Сміт-Роў – на 4 з паловай, Цірні, Парці, Нкетия – на 2 з паловай, а цяпер Саліба і Таміясу. Ёсць моманты, калі ў нас 14-15 футбалістаў, але яны жадаюць гуляць і аддавацца па поўнай. Каб быць на вяршыні, так і трэба рабіць», – сказаў Артэта.