Усе навіны

«Марсель» перапыніў 19-матчавую бяспройгрышную серыю «Рэймса», які ўзначальвае 30-гадовы трэнер без ліцэнзіі

20 сакавіка 2023, 08:58

«Марсель» на выездзе перамог «Рэймс» (2:1) у 28-м туры Лігі 1.

Да гэтага матчу «Рэймс» не прайграваў у 19 запар турах чэмпіянату Францыі. За час гэтай бяспройгрышнай серыі, якая была самай доўгай у еўрапейскіх топ-5 лігах, каманда атрымала 9 перамог, яшчэ 10 матчаў завяршылася ўнічыю.

Настаўнік «Рэймса» – 30-гадовы бельгіец англійскага паходжання Уіл Сціл, ён не мае прафесійнай трэнерскай ліцэнзіі. Пасля 28 згуляных тураў яго каманда займае 9-е месца ў Лізе 1, на два ачкі апярэджваючы «Ліён». Турнірная табліца – тут.