Усе навіны

Фанаты «Барселоны» крычалі «Вінісіус, здохні»

20 сакавіка 2023, 11:14

Заўзятары «Барселоны» скандавалі «Вінісіус, здохні» на хатнім матчы каманды супраць «Рэала», які адбыўся 19 сакавіка і скончыўся перамогай каталонцаў з лікам 2:1, паведамляе Marca.

У адным з эпізодаў 22-гадовы бразілец у адказ паляпаў сябе па нашыўцы пераможцы клубнага чэмпіянату свету, што яшчэ больш завяло фанатаў.

Таксама крыніца нагадала, што гэта не першы выпадак, калі Вінісіуса абражалі з трыбун «Камп Ноу». У кастрычніку 2021-га, калі гулец ішоў уздоўж поля на лаву запасных пасля замены, некалькі заўзятараў пачалі абражаць яго, у тым ліку расісцкімі выкрыкамі.

Стадыён тады не атрымаў ніякіх санкцый, справа была закрытая.