Усе навіны

«Тотэнхэм» кантактаваў з прадстаўніком Гласнера

21 сакавіка 2023, 23:25

Галоўны трэнер «Айнтрахта» Олівер Гласнер зацікавіў яшчэ адзін клуб, паведамляе Bild.

Раней была інфармацыя аб цікавасці з боку «Чэлсі» і «Рэала», зараз паведамляюць аб «Тотэнхэме». «Шпоры» ужо кантактавалі з прадстаўніком Гласнера. Клуб можа ў бліжэйшы час звольніць Антоніа Контэ.

«Айнтрахт» хоча падпісаць новую дамову з Гласнерам, ужо зрабіў першую прапанову, але Олівер адхіліў – не хоча спяшацца з рашэннем па кантракце.

Гласнер узначальвае «Айнтрахт» з лета 2021 года. У мінулым сезоне франкфурцкая каманда выйграла Лігу Еўропы. Дзеючы кантракт – да лета 2024 года.