Усе навіны

Былы гулец «Барселоны» Кркіч завяршае кар'еру

23 сакавіка 2023, 09:01

Былы паўабаронца «Барселоны», «Ромы», «Мілана» і «Аякса» Боян Кркіч завяршае кар'еру, паведамляе Diario AS.

Пра рашэнне Кркіча распавёў яго былы партнёр па »Барселоне«, Жэрар Піке, які плануе ў чацвер наведаць мерапрыемства, дзе паўабаронца афіцыйна развітаецца з футболам.

У апошні час 32-гадовы Кркіч выступаў за «Вісэл Кобе», з якога сышоў у студзені і знаходзіўся ў статусе вольнага агента.

За сваю карʼеру Кркіч стаў чэмпіёнам Іспаніі і Нідэрландаў, выйграваў Лігу чэмпіёнаў, Кубак і Суперкубак Іспаніі. Таксама ён згуляў адзін матч за зборную Іспаніі. Статыстыка тут.