Усе навіны

Амарым – галоўны прэтэндэнт на пасаду трэнера «Тотэнхэма»

23 сакавіка 2023, 11:03

Кіраўніцтва «Тотэнхэма» пасля апошніх вынікаў каманды разглядае варыянт звальнення Антоніа Контэ і шукае замену 53-гадоваму спецыялісту, паведамляе The Guardian.

Інфармуецца, што ў выпадку звальнення Контэ, хутчэй за ўсё, каманду да канца сезону будзе трэніраваць Раян Мэйсан, які ўваходзіць у штаб італьянца. Мэйсан ужо меў падобны досвед, калі ў красавіку 2021 года выконваў абавязкі галоўнага трэнера пасля звальнення Жазэ Маўрынью.

У якасці паўнавартаснай замены Контэ кіраўніцтва лонданцаў бачыць цяперашняга трэнера «Спортынга» Рубена Амарыма. Клаўзула партугальскага спецыяліста складае 20 мільёнаў еўра, але па завяршэнні сезону знізіцца да 15.

Сярод іншых кандыдатаў называюцца Раберта дэ Дзербі, Венсан Кампані, Томас Тухель, Луіс Энрыке і Маўрысіа Пачэціна, які не супраць зноў узначаліць «Тотэнхэм».

Пасля 28 тураў шпоры займаюць 4 месца ў турнірнай табліцы АПЛ.