Усе навіны

Эмбала, Шакіры, Кобель, Латомба і Зэкіры не згуляюць за Швейцарыю супраць Беларусі

23 сакавіка 2023, 18:47

Шэраг гульцоў зборнай Швейцарыі не згуляе ў кваліфікацыйным матчы Еўра-2024 супраць Беларусі.

Сёння стала вядома, што нападаючы «Манака» Брээль Эмбала быў вымушаны пакінуць трэніровачны лагер нацыянальнай каманды з-за праблем з каленам. У гэтым сезоне форвард правёў 35 гульняў за манегаскаў ва ўсіх турнірах, забіў 14 мячоў і аддаў 4 асіста.

Раней была інфармацыя, што Швейцарыі не дапамогуць паўабаронца «Чыкага Файр» Джэрдан Шакіры, брамнік «Барусіі Д» Грэгар Кобель, абаронца «Ніцы» Жордан Лотамба і нападаючы «Базеля» Анды Зэкіры.

Нагадаем, матч Беларусь – Швейцарыя пройдзе ў сербскім Нові-Садзе ў суботу ў 20:00.