Усе навіны

Прадстаўнік Швейцарскага футбольнага саюза Арнольд: «З улікам таго, што ў нас ёсць гульцы з косаўскімі каранямі, мы былі здзіўлены рашэннем правесці матч з Беларуссю ў Сербіі»

24 сакавіка 2023, 14:31

Кіраўнік аддзела камунікацый Швейцарскага футбольнага саюза Андрыян Арнольд выказаўся пра тое, што зборнай Швейцарыі давядзецца згуляць матч адбору ЧЕ-2024 з Беларуссю ў Сербіі.

«З улікам таго, што ў нас ёсць гульцы з косаўскімі каранямі, мы былі здзіўлены гэтым рашэннем праз бягучую палітычную сітуацыю паміж Косава і Сербіяй. Але як каманда, якая мае праводзiць хатнi матч, Беларусь можа прымаць рашэнне пра месца яго правядзення.

Мы адаптавалі нашыя меры бяспекі да сітуацыі, якая склалася. Футбольная асацыяцыя Сербіі вельмі дапамагла і падтрымала нас. Мы мяркуем, што ўсё пройдзе добра», – сказаў Арнольд.

Нагадаем, матч Беларусь – Швейцарыя пройдзе без гледачоў у сербскім Нові-Садзе ў суботу 25 сакавіка ў 20:00 па беларускім часе.