Усе навіны

Супрацоўнік цэнтральнага апарата СК Лукашэнка Вавула стаў членам футбольнага арбітражу АБФФ

24 сакавіка 2023, 21:31

Супрацоўнік цэнтральнага апарата следчага камітэта Лукашэнкі Міхаіл Вавула стаў чальцом футбольнага арбітражу Беларускай федэрацыі футбола.

Вавула з'яўляецца начальнікам міжнародна-прававога аддзела цэнтральнага апарата, мае званне палкоўніка. Унесены ў базу «Міратворац» па абвінавачанні ў дзеяннях супраць нацыянальнай бяспекі Украіны

Таксама ў склад арбітражу ўвайшоў адвакат Сакрат Назараў.

Арбітраж пакінулі Аляксандр Кулінковіч і Аляксей Корачкін. Засталіся ў складзе органа Леанід Лугаўцоў, Міхаіл Сухінін і Аляксандр Ярмак.