Усе навіны

Меньян – пра змены правіл для брамнікаў падчас пенальці: «У 2026-м галкіперу скажуць стаяць спінай да мяча»

25 сакавіка 2023, 23:37

Брамнік «Мілана» і зборнай Францыі Майк Меньян пракаментаваў новыя правілы IFAB з нагоды дзеянняў брамнікаў падчас 11-метровых.

Згодна з новымі правіламі IFAB, галкіперам нельга адцягваць момант прабіцця пенальці, забаронена кранацца штанг і перакладзіны.

«Новыя правілы IFAB па пенальці ў 2026 годзе:

– брамнікі павінны стаяць спінай да мяча;

– калі галкіпер адбівае – сапернік атрымлівае свабодны ўдар», – напісаў Меньян.