Усе навіны

Хаселу: «Дагэтуль не магу паверыць, што забіў два мячы ў дэбютным матчы за Іспанію»

26 сакавіка 2023, 13:18

Нападаючы зборнай Іспаніі Хаселу пракаментаваў дубль у вароты Нарвегіі (3:0) у дэбютным матчы.

«Дагэтуль не магу паверыць, што забіў два мячы ў сваім дэбютным матчы. Для любога гульца гэта найлепшае, што можа адбыцца. Гэта ўзнагарода за ўсю працу, якую выконваў кожны дзень цягам усёй кар'еры.

Менавіта зараз, калі я ў эйфарыі, я хачу падзякаваць сваёй жонцы, сваёй маці, сваім дзецям. Яны ўсе прыклалі вялізныя намаганні, каб падтрымаць мяне, каб я быў тут», – сказаў Хаселу.