Усе навіны

Пашкоджанне Куртуа аказалася несур'ёзным, ён вернецца да трэніровак «Рэала» у сераду

27 сакавіка 2023, 17:33

Галкіпер «Рэала» Ціба Куртуа прайшоў дэталёвае медабследаванне пасля таго, як вярнуўся ў клуб з размяшчэння зборнай з-за расцяжэння мышцы сцягна.

Па дадзеных AS, пашкоджанне 30-гадовага бельгійца аказалася несур'ёзным. Ён вернецца да трэніровак у сераду і будзе даступны ў нядзелю на гульню з «Вальядалідам».

У бягучым сезоне Куртуа ўжо некалькі разоў прапускаў матчы з-за траўм. Яго зменшчык, украінец Андрэй Лунін прыняў удзел у 11 сустрэчах.