Усе навіны

Бушма перайшоў у «Крумкачы», 20 дзён таму ён працягнуў кантракт з «Макслайнам» (football.by)

27 сакавіка 2023, 17:50

39-гадовы беларускі галкіпер Уладзімір Бушма не будзе выступаць за «Макслайн» (Д2), кантракт з якім працягнуў 7 сакавіка. Раней паведамлялася, што Бушма трапіў у «чорны спіс» Мінспорту Лукашэнкi.

Як перадае football.by, Бушма падпісаў кантракт з «Крумкачамі» (Д3).

Мінулы сезон футбаліст завяршаў у «Макслайне» (Д2). Бушма прыняў удзел у двух стыкавых матчах супраць дзяржынскага «Арсенала».

У вышэйшай лізе ссезона-2022 у складзе «Тарпеда-БелАЗ» правёў 4 матчы. Улетку пакінуў клуб.