Усе навіны

Кандрацьеў праігнараваў пытанне пра магчымае выключэнне Беларусі з адбору Еўра-2024

27 сакавіка 2023, 20:03

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў праігнараваў пытанне пра магчымае выключэнне нацыянальнай каманды з адбору Еўра-2024.

Як перадае румынская Gazeta Sporturilor, на прэс-канферэнцыі напярэдадні матча Румынія – Беларусь журналіст выдання спытаў у Кандрацьева: «Як вам працуецца з камандай, калі трэба помнiць, што яна можа быць забанена УЕФА з-за палітычнага збліжэння з Расіяй?»

Як паведамляецца, Кандрацьеў «у ледзяным спакоі і вокам не маргнуў» і дачакаўся, пакуль адрэагуе прэс-сакратар АБФФ Аляксандр Алейнік.

«У нас прэс-канферэнцыя прысвечаная матчу Румынія – Беларусь. Тут прысутнічаюць прадстаўнікі УЕФА, спытайце ў іх», – сказаў Алейнік.