Усе навіны

Парэдэс і Дракслер летам вернуцца ў «ПСЖ»

28 сакавіка 2023, 11:34

Паўабаронцы Леандра Парэдэс і Юліян Дракслер не застануцца ў камандах, за якія выступаюць на правах арэнды і летам вернуцца ў «ПСЖ», інфармуе інсайдар Фабрыцыа Рамана.

«Бенфіка», за якую гуляе Дракслер, не плануе выкупляць немца ў парыжан. На рахунку паўабаронцы 2 галы ў 18 матчах бягучага сезона.

«Ювентус» у сваю чаргу не плануе плаціць 22 мільёны еўра за Парэдэса. Аргенцінец у гэтым сезоне аддаў 1 асіст у 24 гульнях.