Усе навіны

Матч паміж БАТЭ і «Энергетыкам-БДУ» ў 2-м туры ЧБ пройдзе на «Дынама-Юні»

29 сакавіка 2023, 15:42
2

Як паведамляе прэс-служба БАТЭ, дамашні матч каманды ў рамках 2-га тура вышэйшай лігі супраць «Энергетыка-БДУ» пройдзе ў Мінску на «Дынама-Юні».

Матч перанеслі са стадыёна «Гарадскі» з-за ўмоў надвор'я.

Матч паміж БАТЭ і «Энергетыкам-БДУ» пройдзе 2 красавіка, у нядзелю, у 20:00.