Усе навіны

Дырэктар «Арсенала» Меляшкевіч пра Мялкоўскага: «Ёсць розныя інтарэсы: з Расіі, з замежжа, але мы пакуль не спяшаемся»

30 сакавіка 2023, 11:37

Дырэктар «Арсенала» Аляксей Меляшкевіч пракаментаваў выступ Руслана Мялкоўскага за зборную Беларусі U-17, а таксама распавёў пра трансферную цікавасць з боку замежных клубаў.

– Шэраг гульцоў выступае ў нацыянальных зборных розных узростаў, той жа Мялкоўскі, яркі прыклад, які прынёс перамогу над Сербіяй 2:1.

– Шчыра вельмі прыемна, вельмі ганаруся Русланам, што ён капітан сваёй зборнай, што прынёс перамогу над Сербіяй. Глядзеў гэтую гульню, усе мы перажываем за яго, хочам, каб у яго ўсё атрымалася. Ёсць па ім розныя інтарэсы: з Расіі, з замежжа, але мы пакуль не спяшаемся, таму што хлопец зусім малады, а тут можна зрабіць памылку. Хочацца, каб у яго атрымалася добрая кар'ера, таму што дадзеныя ў яго вельмі добрыя, – сказаў Меляшкевіч.