Усе навіны

Казахстанскі інсайдар Кажахмет: «Гутар перайшоў у «Аксу», кантракт падпісаны»

30 сакавіка 2023, 13:17

Казахстанскі інсайдар і журналіст Айдын Кажахмет у інтэрв'ю для Telegram-канала BYsport, што экс-варатар «Шахцёра» Аляксандр Гутар ужо падпісаў кантракт з «Аксу» з Прэм'ер-лігі Казахстана.

«Так, ён ужо перайшоў. Кантракт падпісаны. Проста яшчэ не аб'явілі. Гэта дасведчаны брамнік з псіхалогіяй першага нумара... Гутар павінен дадаць самавітасці брамавай лініі. Але ўсё залежыць ад таго, у якой ён форме», – сказаў Кажахмет.

Нагадаем, што раней аб тым, што Гутар пяройдзе ў казахстанскі клуб паведамляў Meta-ratings.kz.

33-гадовы футбаліст знаходзіцца без клуба пасля сезона-2021. Раней паведамлялася, што Гутар гуляе ў аматарскай камандзе «Зборная Месяца», якая выступае ў другім дывізіёне аднаго з менскіх чэмпіянатаў фармату 8х8.