Усе навіны

Былы лекар БАТЭ Адзінцоў: «Стаўленне да Дулуба з часам у мяне не памянялася»

30 сакавіка 2023, 23:01

Былы лекар БАТЭ Аляксандр Адзінцоў у інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты - мір!» падзяліўся меркаваннем аб рэакцыі на інтэрв'ю пасля звальнення з барысаўскага клуба.

– Адразу скажу, што тая гісторыя ніяк не паўплывала на маю кар'еру, ніхто ў маіх будучых клубах не ўспамінаў інтэрв'ю.

І магу сказаць, што сам я ніколькі не пашкадаваў пра тое, што тады выступіў у прэсе. Не сказаў жа нічога жорсткага, а проста распавёў, як было. Стаўленне да Дулуба? З часам яно ў мяне не памянялася, – сказаў Адзінцоў.