Усе навіны

Экс-супрацоўнік «Мінска»: «Ведаю дакладна, што план развіцця клубу да гэтага часу не падпісаны, і невядома, калі гэта будзе зроблена»

31 сакавіка 2023, 14:27

Экс-супрацоўнік «Мінска» распавёў, што клубу да гэтага часу не падпісалі план развіцця на цяперашні сезон.

«Ведаю дакладна, што план развіцця клубу да гэтага часу не падпісаны, і невядома, калі гэта будзе зроблена. А гэта асноўная маса грошай для выплаты заробкаў гульцам і працаўнікам клуба. Плюс без плана развіцця не маюць права заключаць дамовы з клубам і спонсары. Таму зараз ФК функцыянуе толькі за кошт грошай, якія паступаюць з гарадскога бюджэту, усё ж такі «Мінск» падпарадкоўваецца Менгарвыканкаму. Ну, вы разумееце, што грошы тамака мізэрныя, за якія можна не жыць, а выжываць. Калі нічога не памяняецца, то і сёлета каманда, якая складзеная з зусім маладых хлопцаў, у «вышцы» будзе гуляць за дзякуй», – распавёў адзін з суразмоўцаў «Трыбуны».