Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: «Астана» Эбонга перамагла «Ардабасы» Сяднёва і Садоўскага, «Кызыл-Жар» Бярозкіна і іншых беларусаў у гасцях перамог «Актабэ», «Акжэтпес» без Джыгеры разграміў «Атырау» Жукоўскага і іншых беларусаў

2 красавіка 2023, 18:25

1 красавіка пачаўся 4 тур чэмпіянату Казахстана.

«Каспій» беларусаў Аляксея Залескага, Дзмітрыя Падстрэлава і Максіма Плотнікава саступіў «Кайсару» беларускіх паўабаронцаў Васіля Соўпеля і Дзмітрыя Барадзіна (1:3). Усе беларусы адгулялі матч цалкам. Соўпель аформіў дубль у першым тайме. У другім тайме Залескі забіў на 63-й хвіліне.

«Аксу» беларусаў Аляксандра Гутара, Яўгена Зямко і Андрэя Салаўя адолеў «Мактаарал» беларускага паўабаронцы Руслана Юдзянкова (2:1). Гутар і Юдзянкоў адгулялі матч цалкам, Салавей правёў усю гульню на лаўцы запасных, Зямко не патрапіў у заяўку.

«Жэтысу» беларусаў Паўла Назаранкі і Руслана Цеверава згуляў унічыю з «Таболам» (1:1). Цявераў правёў на полі ўвесь матч і адзначыўся голам на 44-й хвіліне. Назаранка выйшаў на замену 71-й хвіліне.

«Кызыл-Жар» Яўгена Бярозкіна, Мікіты Навумава і Рамана Сцяпанава ў гасцях перамог «Актабэ» (3:1). Сцяпанаў і Бярозкін адгулялі матч цалкам, Навумаў выйшаў на поле на 63-й хвіліне і на 74-й атрымаў жоўтую картку.

«Атырау» беларускага трэнера Віталя Жукоўскага, а таксама Ягора Хаткевіча, Мікіты Сцяпанава і Ігара Стасевіча дома разгромна саступіў «Акжэтпесу» Аляксандра Джыгеры (0:4). Хаткевіч правёў на полі ўвесь матч, Сцяпанаў і Стасевіч выйшлі на замену на 46-й і 63-й хвілінах адпаведна, Джыгера не патрапіў у заяўку.

«Астана» беларускага паўабаронцы Макса Эбонга атрымала перамогу над «Ардабасы» беларускага спецыяліста Аляксандра Сяднёва, а таксама Усевалада Садоўскага (2:0). Эбонг усю гульню правёў на лаўцы запасных, Садоўскі адгуляў матч цалкам.

Чэмпіянат Казахстана

«Каспій» – «Кайсар» – 1:3

Галы: 0:1 – Соўпель (26), 0:2 – Соўпель (36), 0:3 – Зульфікараў (54), 1:3 – Залескі (63).

«Шахцёр Караганда» – «Кайрат» – 1:1

Галы: 1:0 – Каньяс (75), 1:1 – Кампа (86, аўтагол).

«Аксу» – «Мактаарал» – 2:1

Галы: 0:1 – Авецісян (22), 1:1 – Сільва (51), 2:1 – Турлыбек (71).

«Жэтысу» – «Табол» – 1:1

Галы: 0:1 – Іліч (8), 1:1 – Цявераў (44).

«Актабэ» – «Кызыл-Жар» – 1:3

Галы: 0:1 – Імнадзэ (35), 0:2 – Радрыгес (56), 1:2 – Касым (74, пен), 1:3 – (90+1).

«Атырау» – «Акжэтпес» – 0:4

Галы: 0:1 – Дзімітраў (43), 0:2 – Гунчанка (53), 0:3 – Абзалаў (63), 0:2 – Брыкнер (90+1)

«Астана» – «Ардабасы» – 2:0

Галы: 1:1 – Тамасаў (64), 2:0 – Мбодж (72, аўтагол)

Найлепшыя букмекеры

Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...