Усе навіны

«Карона» Шыкаўкі перамагла «Медзь» і пакінула зону вылету

1 красавіка 2023, 19:14

У матчы 26-га тура чэмпіянату Польшчы «Карона» Яўгена Шыкаўкі на хатняй арэне перамагла «Медзь» (1:0) і пакінула зону вылету.

Беларускі нападнік правёў на полі 75 хвілін.

Усяго за «Карону» ў гэтым сезоне Шыкаўка правёў 25 матчаў, забіў 5 мячоў (2 у Кубку Польшчы) і аддаў 2 галявыя перадачы.

Пасля перамогі «Карона» паднялася на 13-е месца з 18. Каманда беларускага нападніка мае на два ачкі больш, чым «Гурнік», які ідзе 16-м і з'яўляецца першай камандай у зоне вылету.