Усе навіны

Ігар Крывушэнка: «Нядрэнны першы тайм з «Іслаччу» ў выкананні БАТЭ. Пасля гульні з мінскім «Дынама» пастаўлю яго на другое месца»

3 траўня, 23:50

Галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка пракаментаваў нічыю з «Іслаччу» (1:1) у межах 7-га тура ЧБ.

«Нядрэнны першы тайм у нашым выкананні. Пасля гульні з менскім «Дынама» пастаўлю яго на другое месца па канцэнтрацыі, па выкананні, па жаданні, па падпаленых вачах. Адзінае, усяго адзін раз забілі – адзіны мінус.

Пасля перапынку мы прапусцілі, падобны гол нам забілі ў матчы з «Тарпеда-БелАЗ». Не хапіла канцэнтрацыі. паспрабавалі нешта змяніць, дадаць. Былі нядрэнныя падыходы, але не хапіла ў канцы перадачы, добрага ўдару. Зрухі ёсць. Гэта радуе. Спадзяюся, з кожнай гульнёй будзем выглядаць яшчэ лепш», – адзначыў Крывушэнка.