Усе навіны

Аляксандр Кульчы: «Туміловіч з Аўстрыяй прасіў замену да перапынку, а Малафееў: «### табе, ганьбіся да канца!

15 траўня, 09:39

Былы паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Кульчы узгадаў пра экс-галкіпера каманды Генадзя Туміловіча.

– З кім у зборнай мацней за ўсё сябравалі?

– Добра размаўлялі з Генай Туміловічам, часта жылі ў адным пакоі.

– Туміловіч – легенда.

– Я яму даўно кажу: «Напішы кнігу – будзе бэстсэлер». Гулялі неяк у гасцях са зборнай Аўстрыі, яны нам ужо ў першыя 20 хвілін тройку закінулі (мабыць, Кульчы мае на ўвазе паражэнне 0:5 у 2004-м, аднак лік да перапынку быў толькі 0:1 – Tribuna.com). Геша пачаў прасіць замену яшчэ да перапынку. Але Малафееў быў жорстка супраць: «### [фiг] табе, ### [фiг] табе! Ганьбіся да канца!», – сказаў Кульчы.