Усе навіны

«Манчэстэр Сіці» можа стаць першым клубам, які выйграў чэмпіянат Англіі 4 разы запар

15 траўня, 10:35

«Манчэстэр Сіці» за тур да фінішу лідзіруе ў турнірнай табліцы АПЛ.

Каманда Пепа Гвардыёлы апярэджвае на 2 ачкі «Арсенал» – 88 супраць 86. Турнірная табліца тут.

Перамога над «Вест Хэмам» у апошнім туры забяспечыць камандзе званне чэмпіёна Англіі ў чацвёрты раз запар, што раней не ўдавалася нікому.

Па 3 запар перамогі ў чэмпіянаце Англіі маюць «Хадэрсфілд» (1924-1926 гады), «Арсенал» (1933-1935), «Ліверпуль» (1982-1984) і «Манчэстэр Юнайтэд» (1999-2001 і 2007-2002).