Усе навіны

Жонка Гутара: «Першая гульня за 430 дзён! Ганаруся, які ты моцны. Справядлівасць у саміх нас»

2 красавіка 2023, 16:17
2

Жонка Аляксандра Гутара Марына пракаментавала дэбютны матч варатара за «Аксу», які ён правёў упершыню больш за за год без гульнявой практыкі. «Аксу» беларуса выйграў у «Мактаарала» з лікам 2:1, а Гутар адыграў увесь матч.

Экс-варатар зборнай Беларусі знаходзіўся без клуба пасля сезона-2021. Раней паведамлялася, што Гутар гуляў у аматарскай камандзе «Зборная Месяца», якая выступае ў другім дывізіёне аднаго з мінскіх чэмпіянатаў фармату 8х8.

«Гэта першая твая гульня за 430 дзён! Пераможная гульня! І я ганаруся табой, які ты моцны, з вар'яткай сілай духу і сапраўднай воляй да перамогі!

Я ўжо даўно не спасылаюся на справядлівасць, у мяне іншы сэнс у жыцці, справядлівасць у саміх нас! Мы – прыклад для нашых дзяцей, якія абавязкова будуць лепшымі!» – напісала жонка беларускага варатара.