Усе навіны

Марозаў, Кірэеў і яшчэ 22 гульцы выкліканы ў зборную Беларусі, Шыкаўка па-за спісам

27 траўня, 12:02
2

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос назваў 24 футбалісты, якія будуць выкліканы на чэрвеньскі збор каманды.

У чэрвені каманда правядзе таварыскія матчы супраць Расіі і Ізраіля.

Брамнікі: Павел Паўлючэнка («Пахтакор», Узбекістан), Сяргей Ігнатовіч («Шахцёр», Салігорск), Фёдар Лапавухаў («Дынама-Мінск»).

Абаронцы: Дзяніс Палякоў («Хапаэль», Хайфа, Ізраіль), Сяргей Паліцевіч («Дынама-Мінск»), Кірыл Пячэнін («Крылы Рад», Расія), Раман Юзапчук, Захар Волкаў (абодва - «Хімкі», Расія), Уладзіслаў Малькевіч («Урал», Расія), Сяргей Карповіч, Ягор Пархоменка (абодва – «Нёман», Гродна), Дзяніс Лявіцкі («Тарпеда-БелАЗ», Жодзіна), Максім Касараб («Дынама-Брэст»).

Паўабаронцы: Макс Эбонг («Астана», Казахстан), Уладзіслаў Клімовіч («Д'яшд'ёр» Венгрыя), Яўген Яблонскі («Астэрас», Грэцыя), Мікіта Корзун («Елімай», Казахстан), Валерый Грамыка («Кайсар», Казахстан), Валерый Бачарoў, Арцём Канцавы (абодва - «Урал», Расія), Максім Кірэеў («Льерс», Бельгія).

Нападаючыя: Дзмітрый Анцiлеўскі («Хапаэль» Хайфа, Ізраіль), Герман Баркоўскі («Дынама-Брэст»), Уладзіслаў Марозаў («Арока», Партугалія).

Адзначым адсутнасць у канчатковай заяўцы форварда «Кароны» (Польшча, Д1) Яўгена Шыкаўкі. Ён быў уключаны ў пашыраны спіс.

Нагадаем, што Захар Волкаў, Уладзіслаў Малькевіч, Уладзіслаў Клімовіч, Яўген Яблонскі з'яўляюцца падпісантамі за рэжым.