Усе навіны

Яромка пра 1:1 са «Слуцкам»: «Адзінае, чаго нам не хапіла для перамогі, дык гэта досведу. Пажадаю трэнерскаму штабу суперніка быць крыху прыязней»

2 красавіка 2023, 19:53

Галоўны трэнер «Мінска» Сяргей Яромка пракаментаваў нічыю ў матчы 2-га тура вышэйшай лігі са «Слуцкам» з лікам 1:1.

– Добрая гульня, мне вельмі спадабалася. Той план, які мы, скажам, прапрацоўвалі са «Слуцкам», у прынцыпе, мы яго амаль цалкам ажыццявілі. Адзінае, што я магу сказаць, чаго нам не хапіла для перамогі, дык гэта вопыту.

А так я хлопцам падзякаваў. Напэўна, нават калі слуцкія балельшчыкі дзякавалі футбалістам «Мінска» за прыгожы футбол, гэта дарагога каштуе.

Пажадаю «Слуцку», як былому нашаму канкурэнту па «Гарадзеі» поспеху, і трэнерскаму штабу быць крыху прыязней, – сказаў Яромка.